Беларуская Служба

Расійскі беспілотнік ударыў у 16-павярховы жылы дом у Сумах

04.04.2026 09:45
Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскія хімічныя заводы ў горадзе Тальяці, Самарскай вобласці.
Наступствы расійскага ракетнага абстрэлу ва УкраінеREUTERS

У Сумах ва Украіне расійскі дрон трапіў у 16-павярховы будынак. Адзінаццаць чалавек атрымалі раненні. Беспілотнікі агрэсара таксама атакавалі Кіеў. Пацярпелых пакуль няма.

У Сумах беспілотнік трапіў у кватэру на 13-м паверсе. Успыхнуў пажар. Паводле мясцовых вэб-сайтаў, жыхары будынку былі эвакуяваныя. Адзінаццаць чалавек атрымалі раненні і былі дастаўлены ў шпіталь. Раней у выніку абстрэлу ў Сумскай вобласці тры чалавекі загінулі, а 25 атрымалі раненні. Адзін смяротны выпадак быў таксама зафіксаваны ў Харкаўскай вобласці. Інфармацыйнае агенцтва «Укрінфарм» паведаміла пра 25 параненых у Кіеве, дзе беспілотнік выбухнуў каля жылога будынку.

Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскія хімічныя заводы ў горадзе Тальяці, Самарская вобласць. Украінскае інфармацыйнае агенцтва «Уніан» паведамляе, што на месцы здарэння пачаўся пажар пасля выбухаў. Атакаванае прадпрыемства вырабляе сінтэтычны каўчук і нафтахімічную сыравіну — ключавыя кампаненты для браняванай тэхнікі і самалётаў, якія выкарыстоўваюцца ў нападах на Украіну.

Таксама пад абстрэл трапіў горад Таганрог, тамтэйшыя ўлады пацвердзілі пашкоджанні складоў і судна каля порта. СМІ таксама паведамляюць пра ўдар па хімічным заводзе ў Самары, а ў сацыяльных сетках зʼявіліся відэа выбухаў над горадам.

ПР/юл