Беларуская Служба

Украінскія дроны знішчаюць больш акупантаў, чым вораг вярбуе, – Сырскі

09.04.2026 10:16
У сакавіку, у параўнанні з лютым, на 29% вырас паказчык агульных страт асабовага складу расійскай арміі, нанесеных украінскімі падраздзяленнямі беспілотных сістэм.
Ілюстрацыйнае фотаФота: Павел Матусевіч, «Ваяр» / t.me/modmilby

Ужо чатыры месяцы запар украінскія падраздзяленні беспілотных сістэм знішчаюць больш асабовага складу расійскіх акупантаў, чым тыя набіраюць у свае шэрагі. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў Аляксандр Сырскі, Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны.

Ён падкрэсліў, што Сілы абароны Украіны ўтрымліваюць стратэгічную ініцыятыву і не дазваляюць расійскім войскам аднавіць шырокамаштабнае наступленне.

Паводле Сырскага, адным з ключавых фактараў перавагі з'яўляюцца беспілотныя сілы. Менавіта гэтыя падраздзяленні наносяць найболей масіраваны і эфектыўны ўдар па ворагу.

У сакавіку, у параўнанні з лютым, на 29% вырас паказчык агульных стратаў асабістага складу расійскай арміі, нанесеных украінскімі падраздзяленнямі беспілотных сістэм.

У сярэднім за суткі украінская армія выконвае з дапамогай беспілотнікаў больш як 11 тыс. баявых задач.

Unian.ua/яс