Беларуская Служба

Прынамсі два чалавекі загінулі ў выніку расійскага нападу на Адэсу

11.04.2026 10:20
Кіраўнік ваеннай адміністрацыі адзначыў, што была сурʼёзна пашкоджаная грамадзянская інфраструктура: дзясяткі прыватных і шматкватэрных дамоў.
Наступствы атакі расійскага беспілотніка ў АдэсеREUTERS

У ноч з пятніцы на суботу расійскія войскі атакавалі Адэсу, забіўшы прынамсі двух чалавек і параніўшы яшчэ двух, паведаміў сёння раніцай кіраўнік ваеннай адміністрацыі горада Сяргей Лысак. Ён дадаў, што інфраструктура была пашкоджана.

— Чарговая ноч пад варожым агнём прынесла трагічныя наступствы Адэсе. Два чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу жылога раёну. Выказваю шчырыя спачуванні семʼям і блізкім загінулых. Яшчэ два чалавекі зараз знаходзяцца ў шпіталі ды атрымліваюць усю неабходную дапамогу, – напісаў Лысак у Telegram.

Кіраўнік ваеннай адміністрацыі адзначыў, што была сурʼёзна пашкоджаная грамадзянская інфраструктура: дзясяткі прыватных і шматкватэрных дамоў, студэнцкі інтэрнат і будынак дзіцячага садка. Чыноўнік дадаў, што ў будынках разбітыя вокны, пашкоджаны дахі, фасады і рэстараны. Таксама пацярпелі абʼекты інфраструктуры.

У чацвер Крэмль заявіў, што расійскі лідар Уладзімір Пуцін абвясціў аб спыненні агню ў вайне з Украінай падчас праваслаўнага свята Вялікадня. Перамірʼе павінна дзейнічаць з дня 11 красавіка (16:00 па маскоўскім часе) да канца дня 12 красавіка.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пацвердзіў спыненне агню ў вайне ва Украіне падчас праваслаўнага Вялікадня, абвешчанае Крамлём. Ён нагадаў, што Кіеў раней прапаноўваў спыненне агню на Вялікдзень.

PAP/юл