Беларуская Служба

Украінцы чакаюць перамір'я на Вялікдзень

11.04.2026 15:21
Вайна ва Украіне ідзе ўжо пяты год, і для многіх святы – гэта не час радасці, а чарговы напамін пра страты, нявызначанасць і штодзённы страх. 
                  .
Людзі разглядаюць фоты і іншыя адзнакі памяці загінулых падчас расійскага ўварвання ля часовага мемарыяла на плошчы Незалежнасці ў Кіеве.EPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA

У гэтыя выходныя (11/12 красавіка) праваслаўныя ўкраінцы святкуюць Вялікдзень. Расія абвясціла аб спыненні агню на час свята, а Украіна заявіла, што будзе яго выконваць.

Вайна ва Украіне ідзе ўжо пяты год, і для многіх святы — гэта не час радасці, а чарговы напамін пра страты, нявызначанасць і штодзённы страх. Для Святланы з Кіева гэта будзе пяты Вялікдзень без любімага сына.

— Мой сын любіць пасху. Мне вельмі балюча... Калі ён абараняў Марыупаль, я думала, што гэта будзе адзіны Вялікдзень, калі ён не зможа адсвяткаваць. А ў гэтым годзе гэта ўжо пяты Вялікдзень. Таму для мяне гэта надзвычай складаная тэма — я не адчуваю свята. Ні я, ні мая сямʼя, ні семʼі ваеннапалонных, з якімі я кантактую.

Сын Святланы ўжо пяць гадоў знаходзіцца ў расійскім палоне. У гэтыя выходныя (11/12 красавіка), па словах кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданава, можа адбыцца абмен палоннымі.

— Я спадзяюся, што нашы абаронцы вернуцца. Аднак я разумею, што не ўсе. І, шчыра кажучы, мы нават баімся марыць, што ўсіх адразу абмяняюць. Але нам бы гэтага вельмі хацелася.

У той жа час спадарыня Святлана спадзяецца, што Расія стрымае сваё слова і не парушыць перамірʼе на час Вялікадня.

ПР/юл