У гэтыя выходныя (11/12 красавіка) праваслаўныя ўкраінцы святкуюць Вялікдзень. Расія абвясціла аб спыненні агню на час свята, а Украіна заявіла, што будзе яго выконваць.
Вайна ва Украіне ідзе ўжо пяты год, і для многіх святы — гэта не час радасці, а чарговы напамін пра страты, нявызначанасць і штодзённы страх. Для Святланы з Кіева гэта будзе пяты Вялікдзень без любімага сына.
— Мой сын любіць пасху. Мне вельмі балюча... Калі ён абараняў Марыупаль, я думала, што гэта будзе адзіны Вялікдзень, калі ён не зможа адсвяткаваць. А ў гэтым годзе гэта ўжо пяты Вялікдзень. Таму для мяне гэта надзвычай складаная тэма — я не адчуваю свята. Ні я, ні мая сямʼя, ні семʼі ваеннапалонных, з якімі я кантактую.
Сын Святланы ўжо пяць гадоў знаходзіцца ў расійскім палоне. У гэтыя выходныя (11/12 красавіка), па словах кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданава, можа адбыцца абмен палоннымі.
— Я спадзяюся, што нашы абаронцы вернуцца. Аднак я разумею, што не ўсе. І, шчыра кажучы, мы нават баімся марыць, што ўсіх адразу абмяняюць. Але нам бы гэтага вельмі хацелася.
У той жа час спадарыня Святлана спадзяецца, што Расія стрымае сваё слова і не парушыць перамірʼе на час Вялікадня.
ПР/юл