Беларуская Служба

Удалося сабраць неабходную колькасць дзяржаў для расследавання расійскіх злачынстваў ва Украіне

15.04.2026 09:11
Польшча ды Ісландыя пацвердзілі сваю гатоўнасць далучыцца да міжнароднага следчага органа.
       ,        .
Буча пад Кіевам стала сімвалам злачынстваў расійскіх ваенных, якія забілі там за час акупацыі сотні жыхароў.Фота: DmytroKuleba / Twitter

Улады Украіны абвясцілі аб дасягненні неабходнай колькасці краін для стварэння трыбунала па расследаванні расійскіх злачынстваў ва Украіне і пераследу іх выканаўцаў. Чакаецца, што сярод падпісантаў будзе і Польшча. Важныя рашэнні па гэтым пытанні могуць быць прынятыя на працягу месяца.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга паведаміў, што апошнім часам Польшча ды Ісландыя пацвердзілі сваю гатоўнасць далучыцца да міжнароднага следчага органа, які будзе расследаваць злачынствы Расіі супраць Украіны. Такіх дзяржаў ужо 17, што дазволіць правесці адпаведнае галасаванне ў рамках Рады Еўропы. Гэта павінна адбыцца праз месяц, 14 і 15 мая на сустрэчы камітэту міністраў Рады Еўропы ў Кішынёве.

Трыбунал павінен асудзіць выканаўцаў расійскіх злачынстваў, здзейсненых ва Украіне, а таксама іх заказчыкаў, у тым ліку вышэйшае дзяржаўнае і ваеннае кіраўніцтва Расіі. Пра стварэнне такой інстанцыі дамовіліся амаль год таму ў Львове кіраўнікі ведамстваў замежных спраў краін ЕС.    

Карэспандэнт Польскага радыё Павел Бушка/нг