Беларуская Служба

Расія нанесла масіраваны ўдар па Адэсе. Пацярпелі дзеці

27.04.2026 12:33
У выніку ўдараў пацярпелі як мінімум 14 чалавек, сярод іх двое дзяцей.
Беспілотнік "Шахед"Anelo/Shutterstock

У ноч на 27 красавіка расійскія захопнікі здзейснілі масіраваную атаку дронамі па Адэсе. У выніку ўдараў пацярпелі як мінімум 14 чалавек, сярод іх двое дзяцей. Пашкоджанні атрымалі жылыя дамы, гатэль і аўтамабілі. Паводле мясцовых уладаў, удары былі нанесены па некалькіх раёнах горада, у тым ліку Прыморскім, Хаджыбейскім і Кіеўскім. У некаторых выпадках зафіксаваныя прамыя пападанні ў жылую забудову і грамадзянскую інфраструктуру.


Найбольш сур’ёзныя разбурэнні адзначаныя ў цэнтральнай частцы Адэсы, дзе пацярпела большасць людзей. На месцах удараў усю ноч працавалі ратавальныя службы, медыкі і камунальнікі — усяго больш за 250 чалавек. Пацярпелым аказваецца неабходная дапамога, разгорнутыя аператыўныя штабы.

Улады Адэсы ўдакладняюць маштабы разбурэнняў і колькасць ахвяр. Таксама вядома, што напярэдадні расійскія войскі атакавалі дронамі і Сумскую вобласць, пашкодзіўшы інфраструктуру і жылыя будынкі.

iar/эж