Раніцай 2 траўня расійскія войскі атакавалі дронам маршрутнае таксі ў Дняпроўскім раёне Херсона. У выніку ўдару загінулі як мінімум два чалавекі, паведаміла ваенная адміністрацыя горада. На месцы загінулі супрацоўнік камунальнай службы і жанчына.
Яшчэ сем пасажыраў маршруткі атрымалі раненні — шасцёра мужчын і адна жанчына. Сярод пацярпелых чацвёра камунальнікаў. Усіх даставілі ў бальніцу. Паводле папярэдняй інфармацыі, у пацярпелых дыягнаставалі мінна-выбуховыя траўмы.
Улады Херсона таксама паведамілі, што цягам 1 траўня ў Херсонскай вобласці праз расійскія абстрэлы загінуў яшчэ адзін чалавек, а дзесяць атрымалі раненні.
Расійскія войскі рэгулярна атакуюць Херсон і навакольныя населеныя пункты з артылерыі, авіяцыі і пры дапамозе беспілотнікаў. Часта цэллю акупантаў з'яўляецца пасажырскі транспарт.
iar/эж