Беларуская Служба

Пасля заканчэння перамір'я Расія атакавала Кіеў

12.05.2026 06:45
Уначы ў дзесяці ўкраінскіх рэгіёнах была аб'яўлена паветраная трывога.
Расійскі ўдар беспілотнікам і ракетамі па АдэсеREUTERS

Пасля заканчэння трохдзённага перамірʼя Расія заатакавала Украіну з дапамогай беспілотнікаў далёкага радыўсу дзеяння. Выбухі былі чутныя ў Кіеве і некалькіх іншых гарадах і рэгіёнах.

Паводле папярэдняй інфармацыі, расійскія беспілотнікі або іх фрагменты пашкодзілі жылы дом у Абалонскім раёне Кіева пасля поўначы. Бесплотнікі, у тым ліку класу «Шахед», таксама атакавалі Днепр. Паведамляецца, што там быў паранены, як мінімум, адзін чалавек. Да раніцы ў дзесяці ўкраінскіх рэгіёнах была абʼяўлена паветраная трывога.

Украінска-расійскае спыненне агню, абвешчанае прэзідэнтам ЗША, павінна было заставацца ў сіле да канца панядзелка. У гэты перыяд расіяне абмежавалі авіяўдары з выкарыстаннем ракет і беспілотнікаў глыбока ўнутры ўкраінскай тэрыторыі, але працягвалі штурмаваць лініі фронту і атакаваць бліжэйшыя гарады з паветра.

ПР/юл