Беларуская Служба

Былы кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны падазраецца ў карупцыі

12.05.2026 12:02
Як заявіла Спецыялізаваная антыкарупцыйная пракуратура Украіны, была выкрытая арганізаваная група, якая паводле сцвярджэнняў следства, дзейнічала ў вярхах украінскай улады. 
Былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Адрэй Ярмак у КіевеReuters

Былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны  Андрэй Ярмак атрымаў паведамленне аб падазрэнні ў злачынстве. Гэта звязана з буйным карупцыйным скандалам, які прывёў да звальнення Андрэя Ермака мінулай восенню.

Як заявіла Антыкарупцыйная пракуратура Украіны, была выкрытая арганізаваная злачынная група, якая ўдзельнічала ў легалізацыі 460 мільёнаў грыўняў (прыблізна 10 мільёнаў долараў паводле ацэнак). Аперацыя тычылася элітнага будаўнічага праекту пад Кіевам, і падазрэнне было выстаўлена аднаму з удзельнікаў групы — былому кіраўніку Офіса прэзідэнта Украіны.

Афіцыйнае паведамленне аб падазрэнні ў злачынстве яшчэ не зʼяўляецца канчатковым абвінавачаннем, але яно адкрывае шлях, сярод іншага, да арышту. Андрэй Ярмак лічыўся неафіцыйным нумарам два ва ўладзе. Ён быў звольнены з пасады ў канцы лістапада, калі следчыя па барацьбе з карупцыяй паведамілі, што раскрылі маштабны карупцыйны скандал у вярхах украінскай улады. Група высокапастаўленых чыноўнікаў нібыта прысвоіла прыблізна 100 мільёнаў долараў.

ПР/юл