Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 1 тыс. 100 расійскіх салдат і афіцэраў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 340 тыс. чалавек.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 820 танкаў, больш за 24 тыс. 550 бронемашын, больш за 41 тыс. 980 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 786 РСЗА, 4 тыс. 585 крылатых ракет, 33 караблі і кацеры, дзве падводныя лодкі, 435 самалётаў і 352 верталёты.
вс