Расейцы атакавалі жылы дом раніцай, частка будынка абвалілася. Праводзіцца пошукава-выратавальная аперацыя, у тым ліку сярод завалаў.
Паводле звестак украінскіх уладаў, з учорашняга дня расейцы праводзяць адзін з найбуйнейшых абстрэлаў з пачатку вайны ў 2022 годзе.
Чацвёра мірных жыхароў загінулі, і больш за 40 атрымалі раненні — гэта апошнія дадзеныя аб нападзе на Кіеў. Расійскія беспілотнікі і ракеты атакавалі ўкраінскую сталіцу ўсю ноч і раніцу, пашкоджваючы жылыя дамы і інфраструктуру. Колькасць ахвяр можа павялічыцца, бо пошукавая аперацыя ўсё яшчэ працягваецца.
Улады ўкраінскай сталіцы абвясцілі, што пасля нападаў 10 чалавек усё яшчэ лічацца зніклымі без вестак. Пошукавыя работы ў асноўным вядуцца ў Дарніцкім раёне Кіева, дзе расійская ракета знішчыла цэлую частку 18-кватэрнага жылога дома.
Сярод параненых ёсць дзеці, у тым ліку аднамесячнае немаўля. Падчас начных абстрэлаў разбурэнні таксама адбыліся ў Кіеўскай вобласці і некалькіх іншых рэгіёнах Украіны.
У сераду і ў ноч з серады на чацвер расіяне здзейснілі серыю паўторных удараў беспілотнікаў і ракет. Яны таксама нанеслі ўдары па заходніх рэгіёнах, якія мяжуюць з Польшчай. Усяго за крыху больш чым 24 гадзіны яны выпусцілі па Украіне больш за 1500 беспілотнікаў далёкага радыусу дзеяння і прыблізна 60 ракет.
ПР/юл