Беларуская Служба

Генеральны штаб Украіны: Расіяне вярнулі 528 целаў, якія могуць належаць нашым салдатам

16.05.2026 16:37
Таксама ва Украіну вярнуліся ваеннапалонныя.
Вяртанне ўкраінскіх ваеннапалонныхPAP/Vladyslav Musiienko

Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны ў суботу паведаміў пра вяртанне з расійскага боку 528 целаў, якія могуць належаць украінскім салдатам. Асобы памерлых будуць устаноўлены толькі на падставе экспертных заключэнняў.

— У рамках рэпатрыяцыі ва Украіну было дастаўлена 528 целаў (парэшткаў), якія, паводле звестак расійскага боку, належаць украінскім абаронцам, — гаворыцца ў заяве Генеральнага штаба.

Украіна і Расія дамовіліся аб абмене ваеннапалоннымі і целамі загінулых падчас другога раўнда перамоваў, які адбыўся 2 чэрвеня 2025 года ў Стамбуле. Бакі, якія правялі там перамовы пры пасярэдніцтве турэцкага ўрада, дамовіліся аб абмене ўсіх цяжкахворых ваеннапалонных і салдат ва ўзросце да 25 гадоў, а таксама аб абмене целамі па формуле «6000 на 6000».

У гэтым годзе Украіна атрымала з Расіі целы 2 тысяч чалавек: 1 тысяча была перададзена ў лютым і яшчэ тысяча — у красавіку.

ав