Беларуская Служба

За мінулыя суткі расіяне страцілі больш за 1 тыс. 100 чалавек — Генштаб УС Украіны

17.05.2026 10:27
Украінскі Генеральны штаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.
Украінскі танк вядзе агоньFoto: Крыніца: Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны

Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена больш за 1 тыс. 100 расійскіх салдат і афіцэраў.

Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі больш за 1 млн 348 тыс. чалавек.

Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 930 танкаў, больш за 24 тыс. 570 бронемашын, больш за 42 тыс. 200 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 790 РСЗА, 4 тыс. 628 крылатых ракет, 33 караблі і катэры, дзве падводныя лодкі, 436 самалётаў і 352 верталёты. 

вс