Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў у Швецыі, што Расія можа рыхтавацца да «чагосьці вар'яцкага». На ягоную думку, аб гэтым сведчыць распаўсюджванне расійскай прапагандай хлусні пра тое, што краіны Балтыі, у тым ліку Латвія, адкрываюць сваю паветраную прастору для Украіны для нападаў на Расію.
Сікорскі адзначыў, што гэта выклікае занепакоенасць. Ён таксама нагадаў, што 13 мая Дзяржаўная дума, ніжняя палата расійскага парламента, прыняла закон, які дазваляе выкарыстоўваць узброеныя сілы РФ для абароны расійскіх грамадзян ад «неправамерных дзеянняў недружалюбных замежных дзяржаў» за мяжой.
— Гэта гучыць злавесна, бо тое, што Расія не можа заваяваць Украіну, не азначае, што яна не збіраецца зрабіць нешта безадказнае або яшчэ горш, — падкрэсліў міністр, які знаходзіцца ў Хельсінгбаргу (Швецыя), дзе праходзіць двухдзённая сустрэча міністраў замежных спраў НАТА.
Сікорскі сказаў, што Расія «заўсёды хлусіць».
— Гэтак жа, як яна хлусіла пра ўяўныя ўкраінскія правакацыі супраць Расіі перад нападам на Украіну, — нагадаў ён.
Краіны Балтыі абвяргаюць абвінавачванні Масквы, называючы іх дэзынфармацыяй.
PAP/нг