Беларуская Служба

Будучыня ўкраінскіх СМІ. Хто будзе фармаваць свабодныя СМІ ва Украіне?

29.06.2026 15:01
Фінансаванне, барацьба з прапагандай і роля рэгіянальнай журналістыкі таксама абмяркоўваліся на канферэнцыі па аднаўленню Украіны.
Аўдыё
  • Фінансаванне, барацьба з прапагандай і роля рэгіянальнай журналістыкі таксама абмяркоўваліся на канферэнцыі па аднаўленню Украіны
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. StockSnap/pixabay.com/CC0 Public Domain

Напрыканцы мінулага тыдня ў Гданьску прайшла міжнародная канферэнцыя, прысвечаная аднаўленню Украіны. У мерапрыемстве ўдзельнічалі прадстаўнікі дзясяткаў краін, міжнародных арганізацый, бізнесу, мясцовых органаў улады і няўрадавага сектара.

Акрамя грошай, інвестыцый і будучых кантрактаў падчас мерапрыемства абмяркоўваліся таксама іншыя, важныя для ўкраінскага грамадства тэмы, у тым ліку дэзінфармацыя, барацьба з расійскай прапагандай і падтрымка ўкраінскіх СМІ.

Большасць украінцаў, нават пажылыя людзі, шукаюць інфармацыі пра тое, што адбываецца ў іх краіне і ва ўсім свеце, у інтэрнэце. На тэлебачанні дамінуе так званы «тэлемарафон», то бок кругласутачная, інфармацыйная праграма, якую сумесна ствараюць буйныя тэлеканалы. Аднак даверу да яе ва ўкраінскім грамадстве мала.

Украінцы аддаюць перавагу Telegram-каналам, якія прапануюць розныя інфармацыйныя старонкі, усё ж не заўсёды надзейныя і правераныя, лічыць Ганна Чабарай намесніца кіраўніка Кіеўскага інстытута масавай інфармацыі, які гадамі сочыць за ўкраінскім медыярынкам.

— Украінскія СМІ знаходзяцца на высокім узроўні развіцця. Я маю на ўвазе анлайн-СМІ. Друкаваныя СМІ адыходзяць у мінулае, а вось анлайн-СМІ  наадварот. Такія агульнанацыянальныя СМІ, як «Украінская праўда», «Радыё Свабода» і многія іншыя, праводзяць журналісцкія расследаванні, сочаць за ўрадам і паведамляюць з перадавой. Рэгіянальныя СМІ таксама адыгрываюць важную ролю. У нас іх тысячы, і яны становяцца ўсё лепшымі і лепшымі, таму што яны знаходзяцца бліжэй за ўсё да мясцовых падзей. Яны ведаюць, якія чыноўнікі дрэнныя, а якія добрыя. Калі мы хочам даведацца пра стан спраў у пэўным рэгіёне ці горадзе, мы звяртаемся да мясцовых СМІ,  кажа экспертка.

На карце надзейных крыніц, створанай Інстытутам масавай інфармацыі, пералічана 300 розных СМІ. У цяперашні час найбольшай іх праблемай з'яўляецца фінансаванне, адзначае Ганна Чабарай.

 Сапраўднага рынку СМІ няма. Хтосьці спрабуе зарабіць грошы, выкарыстоўваючы платны доступ да артыкулаў. Аднак гэта адзінкавыя выпадкі. Мы ў цэлым супраць таго, каб плаціць за доступ да кантэнту, таму што гэта сацыяльна важная інфармацыя і павінна быць даступная ўсім. СМІ зарабляюць частку грошай на рэкламе, частку на зборы сродкаў, але людзі ў першую чаргу зборам сродкаў падтрымліваюць вайскоўцаў. Тут СМІ не зʼяўляюцца прыярытэтам. Выйсце  гэта гранты. Як Інстытут, мы размяркоўваем гэтыя гранты для СМІ, як буйных, так і малых. Кожнае еўра прыносіць вынік  СМІ змяняюць жыццё сваіх мясцовых супольнасцей і ўсёй краіны,  лічыць экспертка.

Раней найбуйнейшым донарам украінскіх СМІ былі Злучаныя Штаты Амерыкі. Цяпер гэта Еўрапейскі Саюз. Сярод іншых у гэтым удзельнічае арганізацыя «Рэпарцёры без межаў». Амаль год таму яна ініцыявала стварэнне Міжнароднага фонду рэканструкцыі ўкраінскіх СМІ. Генеральны сакратар арганізацыі Цібо Брутэн(Thibaut Bruttin) падкрэслівае, што за гэтыя гады Украіне ўдалося стварыць надзейныя сродкі масавай інфармацыі. Аднак ёсць і тыя, якія кантралююцца алігархамі.

 Алігархі змоўклі, таму што некаторыя з іх мелі або дагэтуль маюць сувязі з Расіяй і звязаны з тамтэйшым рынкам. Фонд рэканструкцыі СМІ, які мы каардынуем, зводзіцца да пытання: як мы можам рэфармаваць гэты сектар? Як мы можам зрабіць большую празрыстасць і абмежаваць выкарыстанне СМІ ў якасці зброі? Зараз самы час абмеркаваць гэта. Украінскі «тэлевізійны марафон» у рэшце рэшт скончыцца. Што прыйдзе яму на змену? Ці будзе гэта проста вяртанне алігархаў, ці надышоў час для больш незалежных СМІ, якія прынясуць карысць палітычнай супольнасці?,  задумоўваецца прадстаўнік арганізацыі «Рэпарцёры без межаў».

Украінскі грамадскі вяшчальнік «Суспільне»  гэта СМІ, якога абʼектыўнасць высока цэніцца ва Украіне.

 «Суспільне» атрымала падтрымку ад Еўрапейскага Саюза і актыўна ўдзельнічае ў дзейнасці Еўрапейскага вяшчальнага саюза (EBU). Нягледзячы на фінансавыя абмежаванні, яно справілася з задачай, і мы павінны ацаніць намаганні цяперашняга кіраўніцтва ў стварэнні кантэнту, які не толькі адпавядае патрэбам украінскага грамадства, але і зʼяўляецца часткай больш шырокай еўрапейскай сістэмы. Я маю на ўвазе, што некаторыя фільмы, прафінансаваныя «Суспільне», цяпер транслююцца на платформе «Аrte» і даступныя па ўсёй Еўропе. У пэўнай ступені гэта інструмент так званай мяккай сілы для Украіны,  кажа эксперт.

Між тым, расіяне працягваюць ажыццяўляць спробы ўплываць на ўкраінскае грамадства. Аднак, як падкрэслівае дырэктар «Інстытута даследавання вайны і міру» (Institute for War and Peace Reporting) Энтані Бордэн(Anthony Borden), маскоўская прапаганда не мае простай задачы, хоць Захад таксама мае шмат сваіх уласных праблем.

 Дэмакратыя больш складаная, чым дыктатура, таму збор сродкаў больш складаны. У нас таксама шмат палітычных спрэчак паміж рознымі міжнароднымі партнёрамі. Аднак тое, што я сапраўды цаню ў гэтай канферэнцыі, дык гэта большы аптымізм і, вядома ж, адзінства мэты ў падтрымцы Украіны. Сума грошай, неабходная для незалежнай журналістыкі, сапраўды невялікая ў параўнанні з велізарнымі сумамі, неабходнымі для інфраструктуры і іншых доўгатэрміновых інвестыцый. Можна з упэўненасцю сказаць, што Расія на крок наперадзе, калі гаворка ідзе пра абсалютна састарэлую канцэпцыю дзяржаўнага кіравання, але Масква ўсё яшчэ жывая і яна на крок наперадзе ў цемры Сярэднявечча. Магчыма, яны на крок наперадзе ў інфармацыйнай вайне. Аднак я магу шчыра сказаць, бо я быў там, на перадавой: калі вы страляеце ў кагосьці, ён наўрад ці паверыць таму, што вы кажаце. Таму яны таксама паставілі перад сабой складаную задачу,  кажа Бордэн.

Расійскага прапаганда спрабуе пераканаць украінцаў, што яны прайграюць вайну і што іх бліжэйшыя хаўруснікі іх пакінуць. У сваю чаргу, антыпольскія настроі ва Украіне і антыўкраінскія настроі ў Польшчы толькі падсілкоўваюць гэтыя боязі.

Пётр Пагажэльскі/ аз

Польскія прадпрымальнікі жадаюць удзельнічаць у аднаўленні Украіны

26.06.2026 10:12
Польскія кампаніі ў Гданьску імкнуцца заключыць кантракты з украінскімі партнёрамі.

На Канферэнцыі па адбудове Украіны ў Гданьску падпісалі кантрактаў на 10 млрд еўра

26.06.2026 15:24
 У ёй прымалі ўдзел больш за 100 замежных дэлегацый, якія прадстаўляюць 61 краіну і 40 міжнародных арганізацый.