Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Ноччу ў выніку расійскіх авіяўдараў па Кіеве загінулі прынамсі 12 чалавек і 33 атрымалі раненні

20.08.2026 09:59
У горадзе больш за восем гадзін дзейнічала паветраная трывога.
Харкаўскі рэгіёнPAP/EPA/SERGEY KOZLOV

Ноччу ў выніку расійскіх авіяўдараў па Кіеве загінулі прынамсі 12 чалавек і 33 атрымалі раненні, паведаміў у чацвер раніцай мэр украінскай сталіцы Віталій Клічко. У горадзе больш за восем гадзін дзейнічала паветраная трывога.

Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС) паведаміла, што ратавальнікі выратавалі двух чалавек з-пад завалаў разбураных будынкаў. Наступствы расійскіх удараў ліквідуюцца.

Цэнтр па супрацьдзеянні дэзінфармацыі (ЦДД), які дзейнічае пры Савеце нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, паведаміў, што расійскія войскі атакавалі Кіеў з дапамогай цяжкіх беспілотнікаў, балістычных ракет і крылатых ракет.

- Расіяне ў асноўным атакавалі мірных жыхароў і інфраструктуру. Пашкоджаныя жылыя дамы, медыцынскія ўстановы, крамы, гаражы і склады, – абвясціла ДСНС.

ав