Украіна ўзмацняе ціск на Уладзіміра Пуціна, атакуючы аб'екты ўсё глыбей і глыбей на тэрыторыі Расіі, чытаем на сайце Onet.pl. Уладзімір Зяленскі спадзяецца, што рост выдаткаў на вайну прымусіць Крэмль сур'ёзна падумаць пра мірныя перамовы.
— Атакі, несумненна, нeпрыемныя для расійскага аўтакрата, — кажа былы чыноўнік НАТА Джон Лоф. — Аднак часу мала ва Украіны, наперадзе суровая зіма, — дадае ён.
Логіка жорсткая, але простая: павялічыць эканамічныя і палітычныя выдаткі вайны для Расіі хутчэй, чым Пуцін зможа павялічыць ваенныя і грамадзянскія выдаткі Украіны, праз эскалацыю авіяўдараў.
З гэтай мэтай Украіна разгарнула ў жніўні адну з самых магутных з пачатку вайны хваль атакаў беспілотнікаў на Расію.
Кампанія хутка пашырылася, ахапіўшы не толькі звычайныя ваенныя аб'екты, але і нафтаперапрацоўчыя заводы, фабрыкі і велізарныя склады расійскіх гігантаў Wildberries і Ozon. Звычайныя расіяне выказваюць расчараванне недахопам паліва, перабоямі ў авіяцыйным руху і збоямі працы інтэрнэт-крамаў.
Украіна павялічыла вытворчасць баявых беспілотнікаў і спрабуе зрабіць вайну невыноснай для Масквы.
Аднак пакуль, мала што сведчыць аб тым, што гэтыя ўскладненні жыцця расійскага грамадства ўяўляюць сур'ёзную пагрозу для ўлады Пуціна. Перавароты прадказваліся і раней. Кіраўнікі еўрапейскіх разведак, украінскія чыноўнікі і расійскія эмігранты неаднаразова прадказвалі, што дні Пуціна палічаныя, што расіяне павернуцца супраць яго, або што ён будзе зрынуты ў выніку бунту ў Крамлі, справакаванага алігархамі і расійскай элітай.
Аднак Пуцін усё яшчэ застаецца ва ўладзе.
Тым не менш, украінскі наступ з дапамогай беспілотнікаў ўскладніў звычайным расіянам ігнараванне вайны. Гэта асабліва важна ў сітуацыі, калі Крэмль глушыць грамадскую нязгоду і трымае расійскія СМІ на кароткім павадку.
яс