Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп цісне на Уладзіміра Зяленскага, каб той адмовіўся ад нападаў на расійскія НПЗ — СМІ

21.09.2026 15:30
Прэзідэнт ЗША пераконвае, што гэта ўкраінскія напады выклікаюць рост цэн і дэфіцыт паліва на сусветных рынках.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/Samuel Corum / POOL

Дональд Трамп цісне на Уладзіміра Зяленскага, каб той спыніў напады Украіны на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, паведамляе «Financial Times» са спасылкай на людзей, знаёмых са зместам размовы палітыкаў.

Верагодна, падчас тэлефоннай размовы з украінскім лідарам прэзідэнт ЗША выказаў перакананне, што гэтыя напады выклікаюць рост цэн і дэфіцыт паліва.

Падчас размовы, якая адбылася ў нядзелю (20 верасня) Дональд Трамп падкрэсліў, што яго асабліва турбуюць цэны на дызельнае паліва. 

Раней прэзідэнт ЗША заявіў, што лічыць, што вырашальным фактарам росту цэн на дызельнае паліва з'яўляюцца напады на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы, а не канфлікт на Блізкім Усходзе.

IAR/аз