Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Уладзімір Зяленскі: Расія рыхтуецца перакінуць на фронт чарговыя 10 тыс. вайскоўцаў з КНДР

29.09.2026 11:02
Супрацоўніцтва Расіі і КНДР выходзіць за межы паставак зброі: Пхеньян атрымлівае доступ да расійскіх тэхналогій і ваеннага досведу.
.
Ілюстрацыя.Korean Central News Agency/AP

Расія рыхтуецца дадаткова прыцягнуць да вайны супраць Украіны 10 тыс. вайскоўцаў з Паўночнай Карэі, — заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зеленскі, спаслаўшыся на дадзеныя ўкраінскай выведкі. Паводле яго, больш за 8 тыс. паўночнакарэйскіх вайскоўцаў ужо знаходзяцца на тэрыторыі Расіі.

— Цяпер на тэрыторыі Расіі знаходзяцца больш за 8 тыс. паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Таксама ідзе падрыхтоўка да размяшчэння на кантыненце яшчэ 10 тыс. Іх адпраўляюць на навучанне, а затым перавозяць у Расію. Узамен за вайскоўцаў Расія перадае ваенныя тэхналогіі і расійскую тэхнічную падтрымку. У Паўночнай Карэі ўжо пачалі вытворчасць беспілотнікаў тыпу «Шахед», — сказаў Зеленскі.

Паводле ўкраінскага боку, Масква таксама пашырае вярбоўку замежнікаў. Супрацоўніцтва Расіі і КНДР выходзіць за межы паставак зброі: Пхеньян атрымлівае доступ да расійскіх тэхналогій і ваеннага досведу.

Заява прагучала на фоне дыпламатычнага скандалу паміж Кіевам і Сеулам. Паўднёвая Карэя патрабуе ад Украіны тлумачэнняў і прабачэнняў пасля таго, як Зеленскі публічна паведаміў пра перадачу Сеулу двух паўночнакарэйскіх ваеннапалонных. Сеул сцвярджае, што бакі дамовіліся не раскрываць інфармацыю, а Кіеў гэта адмаўляе.

iar/pap/эж