Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Расія б'е па мастах у Кіеве 

02.10.2026 09:01
Паўднёвы мост праз Дняпро стаў мішэнню ўжо трэці раз: пасля чарговага ўдару рух па ім спынілі ў абодвух кірунках.
Масты праз Дянпро ў Кіеве Reuters

Расійскія войскі ў ноч на 2 кастрычніка зноў атакавалі Кіеў. Паўднёвы мост праз Дняпро стаў мішэнню ўжо трэці раз: пасля чарговага ўдару рух па ім спынілі ў абодвух кірунках. Таксама абмежаваны рух па мосце імя Патона, а мост Метро закрылі ў кірунку правага берага. Рух імі паступова аднаўляюць з абмежаваннямі.

У Дарніцкім раёне расійскі ўдар прыйшоўся па 25-павярховым жылым доме. На 24-м і 25-м паверхах узнік пажар, які выратавальнікі ліквідавалі. У выніку атакі адзін чалавек загінуў, двое атрымалі раненні. Яшчэ шасцярых жыхароў эвакуавалі.

У Галасееўскім раёне абломкі пашкодзілі вокны нежылога будынка і некалькі аўтамабіляў.

Паводле Паветраных сіл Украіны, за ноч супрацьпаветраная абарона абясшкодзіла 88 расійскіх беспілотнікаў. Удары зафіксаваныя ў 11 месцах, яшчэ ў пяці — зафіксаваныя пашкоджанні ад падзення абломкаў збітых дронаў.

iar/pap/эж