Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Найбуйнейшая нафтабаза Падмаскоўя загарэлася пасля атакі ўкраінскіх дронаў

06.10.2026 11:20
Адміністрацыя Маскоўскай вобласці паведаміла пра гібель аднаго чалавека.
Пажар пясля атакі ўкраінскіх БПЛА на РасіюФота: стоп-кадр видео на https://www.facebook.com/zelenskyy.official

У выніку начной атакі ўкраінскіх беспілотнікаў у Маскоўскай вобласці загарэлася буйная нафтабаза.

Мэр Масквы Сяргей Сабянін паведаміў, што атака ўкраінскіх БПЛА працягвалася ўсю ноч. У бок расійскай сталіцы ляцела каля 650 беспілотнікаў. Больш за 100 дасягнулі маскоўскага прыгарада. Адміністрацыя Маскоўскай вобласці паведаміла пра гібель аднаго чалавека.

У выніку ўдару па нафтабазе ў Канстанцінаве пад Масквой успыхнуў пажар.

Незалежныя вэб-сайты паведамляюць, што «Валадарская» з'яўляецца адным з найбуйнейшых прадпрыемстваў у рэгіёне, якое адказвае за транспарціроўку, захоўванне і перапрацоўку нафты. Яна мае прамыя злучэнні з аэрапортамі «Унукава», «Дамадзедава» і «Шарамеццева».

IAR/аз

Расія зніжае газавыя прагнозы і губляе еўрапейскі рынак

05.10.2026 18:12
Дадатковую нявызначанасць ствараюць украінскія атакі на расійскую энергетычную інфраструктуру.