Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Брытанскія СМІ: Паўднёвая Карэя пастаўляе гуманітарную дапамогу Украіне, а паліва — Расіі

06.10.2026 15:02
З аднаго боку ўлады ў Сеуле аказваюць гуманітарную дапамогу Украіне, а з другога — пашыраюць гандаль з Расіяй, падкрэсліваюць каментатары.
Сцяг Паўднёвай Карэіфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors

Паўднёвая Карэя пастаўляе паліва ў Расію. Яго перавозяць танкеры, якія знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскага Саюза і Вялікабрытаніі, вынікае з расследавання, праведзенага брытанскай газетай «The Guardian».

Каментатары падкрэсліваюць, што, з аднаго боку, улады ў Сеуле аказваюць гуманітарную дапамогу Украіне, а з другога — пашыраюць гандаль з Расіяй.

Паводле брытанскага выдання, толькі ў ліпені і жніўні з Паўднёвай Карэі ў Расію было адпраўлена, як мінімум, 176 тысяч тон паліва, пераважна дызельнага. Груз быў адпраўлены на сямі танкерах, якія здзейснілі ў агульнай складанасці 14 рэйсаў на Далёкі Усход Расіі.

Эксперты, на якіх спасылаецца брытанская газета, называюць шакавальным тое, што судны, якія падпадаюць пад санкцыі Еўрасаюза і Вялікабрытаніі, заходзілі ў паўднёвакарэйскія парты. У некаторых выпадках перагрузка сыравіны адбывалася ў моры, што ўскладняе вызначэнне яе паходжання.

Хоць такая практыка можа выклікаць абурэнне на Захадзе, то яна не парушае законаў Паўднёвай Карэі. Экспарт электронікі і транспартных сродкаў у Расію строга кантралюецца, але экспарт прыродных рэсурсаў — не. Між тым, улады ў Сеуле хочуць пашырыць гандаль з Расіяй.

У сваю чаргу, адносіны з Украінай азмрочвае дыпламатычны скандал, звязаны з раскрыццём сакрэтнай, паводле карэйцаў, інфармацыі аб перадачы паўночнакарэйскіх ваеннапалонных у паўднёвую суседку.

IAR/аз

Расія перадала Паўночнай Карэі тэхналогію рэактыўных беспілотнікаў, паведаміў Зяленскі

05.10.2026 15:01
Аналітыкі лічаць, што згаданая інфармацыя можа перашкодзіць у спробах наладзіць дыялог паміж Сеулам і Пхеньянам.