Маштабны напад на Украіну — гэта падарунак Пуціну на дзень нараджэння ад расійскай арміі. Так прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў удар па сваёй краіне. Расійскія сілы нанеслі ўдары па Кіеве, Дняпры, Прылуках і Крамянчуку. Расійскія ракеты і беспілотнікі патрапілі ў жылыя дамы і аб'екты энергетычнай інфраструктуры.
Абстрэл супаў з днём нараджэння Пуціна; сёння расійскаму дыктатару спаўняецца 74 гады. Украінскі прэзідэнт напісаў у сацыяльных сетках, што ў гонар дня нараджэння Пуціна расійская армія «падарыла» яму разбурэнне звычайнага жылога дома ў Прылуках Чарнігаўскай вобласці. Ён дадаў, што пацверджана гібель пяці чалавек і раненне 26 (у тым ліку пяці дзяцей), а пад заваламі ўсё яшчэ могуць знаходзіцца людзі.
Уладзімір Зяленскі напісаў, што гэта быў адзін з самых падступных нападаў, паколькі расіяне выкарысталі 70 ракет — у тым ліку шмат балістычных — а таксама беспілотнікі. Украінскі прэзідэнт адзначыў, што частку ракет удалося збіць. Паводле звестак Паветраных сіл Украіны, былі перахопленыя пяць балістычных і 39 кіраваных ракет. Расіянам удалося патрапіць у 18 цэляў, а абломкі збітых ракет і БПЛА пашкодзілі яшчэ пяць аб'ектаў. Таксама паступаюць паведамленні пра ахвяр сярод цывільнага насельніцтва — загінулых і параненых — у Кіеве і Крамянчуку (Палтаўская вобласць).
Тэлеграм-канал У. Зяленскага/нг