Еўрапейская камісія выдзеліла Украіне 1,24 мільярда еўра на перааснашчэнне войска. Гэтыя сродкі паступаюць з пакета крэдытаў на суму 90 мільярдаў еўра, разлічанага на гэты і наступны гады.
Пра выдзяленне дапамогі паведаміў прадстаўнік Камісіі.
— Сродкі будуць накіраваны на закупку беспілотнікаў, абсталявання для перахопу дронаў, боепрыпасаў для іх, а таксама ракет украінскай вытворчасці, — адзначыў Балаж Уйвары (Balazs Ujvari).
Ён падкрэсліў, што падтрымка абараназдольнасці Украіны з'яўляецца прыярытэтам для ЕС.
— Гэтае фінансаванне дапаможа Украіне задаволіць надзённыя патрэбы на полі бою і ўзмацніць абарону ад расійскіх нападаў.
Агульная сума сродкаў, даступных для перадачы Украіне ў гэтым годзе, складае 28 мільярдаў еўра; з іх больш за 15 мільярдаў прызначаныя для ваеннай падтрымкі, а крыху менш за 13 мільярдаў — для забеспячэння асноўных дзяржаўных паслуг.
У Камісіі паведамілі, што з 2022 года — калі Расія пачала поўнамаштабную вайну — Еўрапейскі Саюз і краіны-члены ЕС аказалі Украіне падтрымку на агульную суму больш за 220 мільярдаў еўра.
IAR/нг