Колькасць загінулых у выніку расійскага ракетнага ўдару па Прылуках Чарнігаўскай вобласці, здзейсненага 7 кастрычніка, вырасла да 22 чалавек, сярод іх пяцёра дзяцей. Яшчэ 54 чалавекі атрымалі раненні, у тым ліку сем дзяцей. Ратавальнікі з-пад завалаў выратавалі 15 чалавек, у тым ліку дзяцей.
Сярод загінулых — сям’я чыгуначніка: машыніст, ягоная жонка і двое дзяцей — васьмігадовы сын і 13-гадовая дачка. У Прылуках у выніку расійскага ўдару загінулі 58-гадовая Вікторыя Бандарэнка, яе 37-гадовую дачка Кацярына і гадавалы ўнук Аляксандр. Яшчэ адна ўнучка, Вольга, выжыла.
Пошукава-выратавальныя работы працягваліся ўсю ноч, цяпер спецыялісты разбіраюць завалы і дэмантажуюць разбураныя канструкцыі.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што РФ нанесла ўдар па жылым доме ў Прылуках крылатай ракетай Х-101.
эж