У Расіі адбылася атака і ўзнік пажар на аб'екце, дзе размяшчаецца дата-цэнтр вядомай тэхналагічнай кампаніі «Яндэкс» — аб'екце, які мае важнае значэнне для абароннай прамысловасці. Пра гэта паведамляе выданне «Rzeczpospolita» са спасылкай на «Украінскую праўду» і сацыяльныя сеткі.
У сваю чаргу, агенцтва Reuters напісала, што «Яндэкс» абвясціў пра поўнае спыненне працы свайго дата-цэнтра ў Разанскай вобласці (на паўднёвы ўсход ад Масквы) пасля атакі ўкраінскага беспілотніка.
Пажар успыхнуў у горадзе Сасава на тэрыторыі прадпрыемства «Саста», дзе размяшчаецца дата-цэнтр «Яндэкса». Абсталяванне «Састы» выкарыстоўваецца ў расійскай абароннай, аэракасмічнай і транспартнай галінах, а таксама ў цяжкай прамысловасці.
Атака на цэнтр «Яндэкса» ў Сасаве прывяла да маштабнага збою ў працы сэрвісаў кампаніі. Былі зафіксаваныя «перабоі з электразабеспячэннем», з-за чаго значная частка інфраструктуры Yandex Cloud стала недаступнай.
Праблемы закранулі вылічальныя рэсурсы, сеткавую інфраструктуру, сістэмы захоўвання даных, базы даных, платформу Kubernetes, воблачныя сэрвісы, тэхналогіі штучнага інтэлекту, а таксама сістэмы бяспекі і маніторынгу.
нг