Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна падверглася нападу расійскіх беспілотнікаў

09.10.2026 09:44
Украіна зноў стала ахвярай атакі расійскіх ракет і дронаў. Расіяне таксама выкарыстоўвалі кіраваныя бомбы ва ўсходніх рэгіёнах.
Расійская паветраная атака на ЗапарожжаREUTERS

Расійскія беспілотнікі атакавалі заходнюю Украіну ўначы. Трывога была абвешчана ў польскіх Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах.

Жыхары Валынскай вобласці, якая мяжуе з Польшчай, паведамляюць пра начныя выбухі. Інтэрнэт-каналы, якія адсочваюць рух беспілотнікаў і ракет, паведамляюць прынамсі пра адзін расійскі беспілотнік, які накіроўваўся да памежнага пераход Ягадзін-Дарахуск. Верагодна, ён быў нейтралізаваны прыкладна за 20 кіламетраў ад польскай мяжы. Памежны пераход быў часова закрыты.

Жыхары шматлікіх іншых украінскіх абласцей і гарадоў таксама чулі сігналы паветранай трывогі ўначы. У Запарожжы кіраваная авіяцыйная бомба ўдарыла паблізу жылых будынкаў. Прынамсі адзін мірны жыхар загінуў, а пяцёра атрымалі раненні.

У выніку расійскай атакі на Івана-Франкоўск на захадзе Украіны загінуў мужчына. У выніку падзення абломкаў беспілотніка ўзнік пажар.

У сувязі з нападам на Украіну Урадавы Цэнтр бяспекі Польшчы абвясціў трывогу для жыхароў частак Люблінскага і Падкарпацкага ваяводстваў. У паветранай прасторы дзейнічалі польскія ваенныя самалёты.

ПР/юл