Перамовы паміж Украінай, ЗША і еўрапейскімі краінамі аб спыненні расійска-ўкраінскай вайны датэрмінова завяршыліся ў Маямі. Суботні раўнд перамоваў быў адменены пасля заявы Дональда Трампа пра намер ЗША набываць расійскае дызельнае паліва. Крэмль паведаміў, што перамовы аб спыненні вайны не адновяцца ў бліжэйшы час.
Трамп таксама раскрытыкаваў Украіну за атакі на расійскія нафтаперапрацоўчыя заводы і заявіў, што краіне варта абраць новага прэзідэнта. Паводле амерыканскага лідара, Уладзімір Зяленскі мог бы ўжо скончыць вайну, але не хоча гэтага рабіць. Пры гэтым Трамп не ўсклаў на Расію адказнасці за працяг баявых дзеянняў.
Паводле неафіцыйных звестак, Белы дом папярэдзіў Кіеў: калі Украіна не спыніць атакі на расійскі паліўны сектар, Вашынгтон можа спыніць абмен разведвальнай інфармацыяй з украінскімі ўладамі.
Былы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан раскрытыкаваў рашэнне ЗША:
— Гэта агідна, што ЗША зараз здымаюць санкцыі з расійскага паліва, і адкрыта недарэчна вінавацяць Украіну ў росце коштаў, які відавочна пачаўся з закрыцця Армузскага праліва… Украінцы змагаюцца за свае жыцці. А Белы дом, здаецца, настроены прымусіць амерыканскіх кіроўцаў аплачваць пуцінскія забойствы. Гэта не спрацуе, і я сумняваюся, што гэта паўплывае на кошты паліва.
У баку не застаўся і Майк Пэнс, віцэ-прэзідэнт ЗША падчас першага тэрміну Трампа:
— Рашэнне Трампа зняць санкцыі з расійскага паліва пазбаўлена сэнсу і з’яўляецца здрадай спадчыны і лідарства сенатара Ліндсі Грэма… Пуцін не хоча міру. Пуцін хоча Украіны. У мяне няма сумневаў, што калі Пуцін захопіць Украіну, гэта будзе толькі пытаннем часу, калі Расія перасячэ мяжу, і нашы войскі будуць вымушаныя мець з ім справу.
IAR/Telegram-канал "Быть или"/нг