Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Генадзь Гудкоў пра адмену санкцый на расійскае паліва: Пуцін аб’явіць аб сваёй перамозе

11.10.2026 16:11
Пуцін лічыць, што перахітрыў усіх.
 ,   .
Пуцін лічыць, што ўсіх перахітрыў.PAP/EPA/GAVRIIL GRIGOROV/SPUTNIK/KREMLIN POOL

Меркаваннем прадстаўнікоў расійскай апазіцыі, якія сабраліся ў Варшаве на форум «Свабодная Расія», Уладзімір Пуцін аб’явіць пра перамогу. Яны лічаць, што Крэмль скарыстаецца рашэннем Дональда Трампа часова зняць санкцыі з расійскай нафты, каб працягваць вайну супраць Украіны.

Расійскі апазіцыйны дзеяч, былы член камітэта Дзяржаўнай думы па бяспецы Генадзь Гудкоў назваў Дональда Трампа «саюзнікам Пуціна» і «ворагам Украіны». Ён расцэньвае рашэнне Трампа разблакіраваць экспарт расійскай нафты і яго гатоўнасць дапусціць гэты тавар на рынак ЗША як «здраду каштоўнасцям, якія ляжаць у аснове амерыканскай і еўрапейскай дэмакратыі».

— Пуцін не толькі задаволены такім развіццём падзей, але ўжо і прыняў пэўныя ўнутраныя меры, — паведаміў Гудкоў Польскаму радыё. — Ён склікаў нараду ў Крамлі і сказаў: "Я ж казаў вам, што яны саступяць і што Трамп — наш". Мяркую, менавіта такія словы ён выкарыстаў у размове са сваімі паплечнікамі, падкрэсліваючы, што перахітрыў усіх, — дадаў расійскі апазіцыянер.

Рашэнне Дональда Трампа наконт нафты суправаджалася заклікам да прэзідэнта Украіны ўстрымацца ад удараў па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах. У адказ Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў можа пагадзіцца на гэта пры ўмове, што Масква спыніць знішчэнне ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры.

IAR/нг