Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўніца знешняй палітыкі ЕС: Еўраcаюз вітае спыненне агню па энергетычнай інфраструктуры, калі яно сапраўды будзе выконвацца

12.10.2026 09:30
Нагадаем, учора ўвечары прэзідэнт ЗША абвясціў, што Расія і Украіна дамовіліся спыніць узаемныя атакі на энергетычную інфраструктуру.
K
Kіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая КаласFoto: PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрапейскі Саюз вітае спыненне агню па энергетычных аб'ектах, калі яно сапраўды будзе выконвацца. Гэтую пазіцыю прадставіла ў Люксембургу кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас. Яна падкрэсліла, што ў цяперашні час няма доказаў таго, што Расія яго выконвае.

Нагадаем, учора ўвечары прэзідэнт ЗША абвясціў, што Расія і Украіна дамовіліся спыніць узаемныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры.

Што дакладна прадугледжвае гэтае пагадненне — пакуль незразумела. Пасля таго як Дональд Трамп абвясціў пра гэта, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў агенцтву «Axios», што навіна аб спыненні агню стала нечаканасцю. Пазней у заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках, прэзідэнт Украіны паведаміў, што размаўляў з амерыканскімі кангрэсменамі і падзякаваў хаўруснікам за падтрымку. Аднак ён адзначыў, што, нягледзячы на аб'яву аб спыненні агню, Расія атакавала ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, у тым ліку Харкаўскую электрастанцыю.

«CBS News» звярнулася да Белага дому для ўдакладнення дэталяў пагаднення.

Між тым, сёння (12 кастрычніка) міністры замежных спраў ЕС у Люксембургу павінны прыняць рашэнне аб самым маштабным пашырэнні санкцый супраць Расіі. Так званы чорны спіс санкцый, які ўключае забарону на ўезд і заблакаваныя актывы, будзе пашыраны на амаль 1 600 фізічных асоб і кампаній з расійскага ваенна-прамысловага сектара.

IAR/аз