Еўрапейскі Саюз вітае спыненне агню па энергетычных аб'ектах, калі яно сапраўды будзе выконвацца. Гэтую пазіцыю прадставіла ў Люксембургу кіраўніца знешняй палітыкі ЕС Кая Калас. Яна падкрэсліла, што ў цяперашні час няма доказаў таго, што Расія яго выконвае.
Нагадаем, учора ўвечары прэзідэнт ЗША абвясціў, што Расія і Украіна дамовіліся спыніць узаемныя ўдары па энергетычнай інфраструктуры.
Што дакладна прадугледжвае гэтае пагадненне — пакуль незразумела. Пасля таго як Дональд Трамп абвясціў пра гэта, прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў агенцтву «Axios», што навіна аб спыненні агню стала нечаканасцю. Пазней у заяве, апублікаванай у сацыяльных сетках, прэзідэнт Украіны паведаміў, што размаўляў з амерыканскімі кангрэсменамі і падзякаваў хаўруснікам за падтрымку. Аднак ён адзначыў, што, нягледзячы на аб'яву аб спыненні агню, Расія атакавала ўкраінскую энергетычную інфраструктуру, у тым ліку Харкаўскую электрастанцыю.
«CBS News» звярнулася да Белага дому для ўдакладнення дэталяў пагаднення.
Між тым, сёння (12 кастрычніка) міністры замежных спраў ЕС у Люксембургу павінны прыняць рашэнне аб самым маштабным пашырэнні санкцый супраць Расіі. Так званы чорны спіс санкцый, які ўключае забарону на ўезд і заблакаваныя актывы, будзе пашыраны на амаль 1 600 фізічных асоб і кампаній з расійскага ваенна-прамысловага сектара.
IAR/аз