Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіеў спадзяецца, што наступіць эскалацыя вайны – кіраўнік МЗС Украіны

13.10.2026 15:37
Расія будзе ўзмацняць баявыя дзеянні ў паветры, на сушы і на моры — Андрэй Сібіга.
       .
Андрэй Сібіга прымае ўдзел у Варшаўскім форуме бяспекі. PAP/Radek Pietruszka

Украіна спадзяецца, што наступіць эскалацыя вайны, сказаў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. Кіраўнік МЗС прымае ўдзел у Варшаўскім форуме бяспекі. Асноўная тэма міжнароднай канферэнцыі – вайна ва Украіне і агрэсіўная палітыка Расіі.

Паводле слоў украінскага міністра, Расія будзе ўзмацняць баявыя дзеянні ў паветры, на сушы і на моры. Андрэй Сібіга заклікаў падтрымаць Украіну зброяй.

– Наш галоўны прыярытэт – сістэмы супрацьпаветранай абароны. Ракеты-перахопнікі. Усе віды боепрыпасаў, для прыкладу, 20-міліметровыя, якія выкарыстоўваюцца нашымі знішчальнікамі F-16. Яны вельмі эфектыўныя ў барацьбе з расійскімі рэактыўнымі беспілотнікамі. На жаль, у расіян актуальна назіраецца стратэгічная перавага ў гэтай новай катэгорыі беспілотнікаў.

Расіяне атакуюць украінскую энергетычную інфраструктуру, таму, як адзначыў міністр замежных спраў, яго краіна разлічвае на дапамогу ў гэтай галіне, а таксама на фінансавую падтрымку з боку Захаду.

вс

Атака БПЛА ў Чорным моры: у берагоў Балгарыі падбіты два судны, адно з іх затанула

13.10.2026 13:02
Аналагічныя нападзенні адбыліся 6 кастрычніка ў выключнай эканамічнай зоне Балгарыі ў Чорным моры. 

«Толькі па нашых трупах». Сікорскі пра вяртанне Расіі яе замарожаных актываў

13.10.2026 13:13
Кіраўнік польскага МЗС выступіў на Варшаўскім форуме бяспекі.