Расійскія войскі з вечара 13 кастрычніка атакавалі Украіну 39 ракетамі і 128 беспілотнікамі розных тыпаў. Па стане на 09:00 раніцы ў сераду паводле ўкраінскага часу ўкраінская супрацьпаветраная абарона збіла або абясшкодзіла 119 паветраных цэляў, паведамілі Паветраныя сілы Украіны.
Масіраваны камбінаваны ўдар пачаўся ў аўторак вечарам. Асноўнымі цэлямі сталі Кіеў, Кіеўская і Харкаўская вобласці. Украінская армія паведаміла, што захопнікі прымянілі розныя сродкі паветранага нападу з некалькіх напрамкаў, а таксама вялікую колькасць балістычных ракет, накіраваных па аб'ектах энергетыкі. Іх запускалі з тэрыторыі Курскай, Бранскай, Варонежскай і Растоўскай абласцей Расіі.
Таксама Украіну атакавалі 128 беспілотнікаў розных тыпаў, у тым ліку 77 рэактыўных.
Украінцы нейтралізавалі чатыры балістычныя ракеты і 115 беспілотнікаў — гэта каля 90% ад агульнай колькасці ўдарных БПЛА.
Траплянні ракет і ўдарных дронаў адбыліся ў 22 месцах, яшчэ на васьмі лакацыях выяўлены падзенні збітых цэляў або іх абломкаў.
вс