Украінцы знішчылі шэсць расійскіх бамбавікоў Су-34М. Камандаванне ВМС Украіны паведаміла, што гэта было дасягнута з дапамогай украінскіх ракет «Нептун».
Украінскія «Нептуны» знішчылі аэрадром «Барысаглебск» у Варонежскай вобласці Расіі, прыкладна за 300 кіламетраў ад мяжы з Украінай.
Як паведамлялася, акрамя шасці самалётаў Су-34М, яны таксама знішчылі тэхнічнае абсталяванне, неабходнае для забеспячэння бяспекі палётаў.
Су-34 — гэта самалёты, якімі Расія знішчае Украіну, у тым ліку з выкарыстаннем кіраваных авіяцыйных бомбаў.
Ракеты «Нептун» — гэта ракеты, якія яшчэ да поўнамаштабнай вайны былі распрацаваны для паражэння караблёў, а пазней адаптаваны для паражэння наземных цэляў.
IAR/яс