Украінская армія зноў можа выкарыстоўваць усе магчымасці Starshield — ваеннай версіі спадарожнікавай сістэмы сувязі Starlink.
Учора амерыканцы абмежавалі працу сістэм, што паўплывала на магчымасці ўкраінскай арміі.
Інфармацыю аб аднаўленні працы ваенных Stralink ва Украіне паведамілі некалькі ўкраінскіх СМІ са спасылкай на крыніцы ў Міністэрстве абароны. Паводле паведамленняў з вайсковых частак, сістэмы Starshield зноў працуюць без абмежаванняў.
Офіс прэзідэнта Зяленскага паведамляў, што раніцай праца ваенных сістэм Starlink усё яшчэ была абмежаваная.
Учора сістэмы Starshield перасталі працаваць па цэлях, якія рухаліся з хуткасцю большай за 160 км/г. Таксама яны згубілі сувязь з беспілотнікамі, якія выкарыстоўваюцца Украінай для атакаў на расійскія ваенныя базы, а таксама з беспілотнікамі, якія перахопліваюць расійскія рэактыўныя беспілотнікі.
IAR/яс