Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Узброеныя сілы Украіны нанеслі ўдар па заводзе ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе

16.10.2026 15:58
Таксама Украіна паралізуе расійскія аэрапорты.
  .
Скрыншоты відэа ўдараў.Калаж: УНІАН

Сілы абароны Украіны ўдарылі па Сургуцкім заводзе па стабілізацыі кандэнсату (ЗСК) у Ханты-Мансійскай акрузе. Прадпрыемства размешчана за 2400 км ад мяжы з Украінай, паведамляюць OSINT-аналітыкі Telegram-канала Exilenova+.

Адзначаецца, што Сургуцкі ЗСК перапрацоўвае газавы кандэнсат, а таксама вырабляе маторнае і авіяцыйнае паліва. Праектная магутнасць складае 12 млн тон сыравіны за год.

Аналітыкі дадалі, што ў выніку атакі на прадпрыемстве ўспыхнуў пажар.

Таксама Украіна паралізуе расійскія аэрапорты. Наступствы нападаў беспілотнікаў адчуваюць на сабе перад усім тыя, хто карыстаецца аэрапортамі ў Маскве. Гэта рэалізацыя плана, пра які раней абвясціў прэзідэнт Уладзімір Зяленскі: ён заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы «закрыюць неба над Расіяй».

За апошнія суткі (15–16 кастрычніка) авіязносіны ў маскоўскіх аэрапортах Шарамецьева, Дамадзедава, Унукава і Жукоўскі неаднаразова прыпыняліся. Збоі, якія цягнуліся шмат гадзін, прывялі да адмены 160 рэйсаў. Падобныя праблемы назіраюцца і ў аэрапорце Пулкава ў Санкт-Пецярбургу.

IAR/УНІАН/Хартыя'97/нг