Прэзідэнт Украіны паведаміў пра гэта ў Telegram. Абмяркоўваліся тры пытанні: ракеты Patriot, належная праца Starlink і поўны доступ да дадзеных разведкі.
Уладзімір Зяленскі падкрэсліў, што ўсе пытанні, якія ён узняў у размове з Маркам Рубіа, маюць вырашальнае значэнне для абароны Украіны і як мага хутчэйшага спынення вайны.
— Дзякуй, Марк, за ваш канструктыўны падыход. Дзякуй усім у Амерыцы, хто падтрымлівае справядлівы падыход, — дадаў Зяленскі.
Раней тыя ж пытанні ўздымаліся падчас відэаканферэнцыі паміж прэзідэнтам Украіны і прадстаўнікамі абедзвюх палат Кангрэса ЗША. Украінскія і расійскія СМІ адзначаюць, што крытыка Дональда Трампа ў адрас Уладзіміра Зяленскага працягваецца. Прэзідэнт ЗША нават заявіў, што Расія паводзіць сябе прыстойна ў вайне з Украінай.
Сёння чакаецца, што ў Осла адбудзецца сустрэча пасланніка прэзідэнта ЗША Стыва Ўіткафа з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. Мяркуецца, што перамовы будуць прысвечаны мірнаму плану для Украіны.
У Осла запланавана сустрэча Уладзіміра Зяленскага з прэмʼер-міністрам Нарвегіі і прэзідэнтам Фінляндыі. Стыў Ўіткаф далучыцца да гэтых сустрэч асабіста, а Джарэд Кушнер — праз відэасувязь. Няма пацверджання таго, што прадстаўнікі іншых краін НАТА і Еўрапейскага Саюза будуць прысутнічаць асабіста або дыстанцыйна.
Амерыканскае інфармацыйнае агенцтва Axios паведаміла, што пасля перамоваў у Осла пасланнік Дональда Трампа павінен адправіцца ў Маскву, дзе спадзяецца пагаварыць з Уладзімірам Пуціным.
ПР/юл