Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Італьянская еўрадэпутатка абвясціла галадоўку, каб прыцягнуць увагу да акупаванага Расіяй украінскага горада

21.10.2026 15:05
Піна Пічэрна патрабуе неадкладнай гуманітарнай дапамогі для жыхароў Алешак.
Намеснік старшыні Еўрапейскага парламента Піна Пічэрнаinstagram.com/p/DeuetJtRppH/

Намеснік старшыні Еўрапейскага парламента італьянка Піна Пічэрна (Pina Picierno) абвясціла галадоўку, каб прыцягнуць увагу да сітуацыі ў Алешках ва Украіне. Там некалькі тысяч чалавек застаюцца без ежы і гуманітарнай дапамогі.

— У Алешках ва Украіне, тысячы людзей пазбаўленыя рэгулярнага доступу да ежы і лекаў. Яны апынуліся на тэрыторыі, акупаванай расійскай арміяй, — напісала Пічэрна на платформе X. — Замінаваныя раёны робяць уцёкі надзвычай небяспечнымі: тыя, хто застаецца, рызыкуюць памерці ад голаду, а тыя, хто спрабуе ўцячы, рызыкуюць сваім жыццём. Я заклікаю арганізацыі, грамадзян, а таксама нацыянальныя і мясцовыя ўстановы далучыцца да гэтай маштабнай мірнай акцыі. Мы павінны патрабаваць неадкладнага гуманітарнага спынення агню, паставак ежы і лекаў, а таксама бяспечнай эвакуацыі мірных жыхароў, якія жадаюць пакінуць горад, — заявіла Піна Пічэрна.

Сотні чалавек ужо выказалі ў інтэрнэце салідарнасць з яе акцыяй.