Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Амерыканскія СМІ: Гэта Маск загадаў запаволіць працу «Starshield» для Украіны

21.10.2026 15:30
Журналісты спрабуюць высветліць, хто насамрэч прыняў рашэнне ў гэтым пытанні.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. By Official SpaceX Photos - Starlink Mission, CC0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=79191427

Гэта Ілон Маск асабіста загадаў запаволіць працу «Starshield» — ваеннай версіі сістэмы «Starlink», якая выкарыстоўваецца ўкраінскімі вайскоўцамі, паведаміла газета «The Wall Street Journal». Паводле выдання, Маск абмеркаваў гэтае пытанне з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Газета спасылаецца на амерыканскіх чыноўнікаў і людзей, знаёмых з гэтым пытаннем. Паводле іх, з 14 кастрычніка ўкраінскае абсталяванне губляе сувязь са спадарожнікавай сеткай пасля перавышэння хуткасці 160 км/г.

Паводле амерыканскага выдання, Маск абмеркаваў гэтае пытанне з Трампам пасля таго, як стала вядома пра запаволенне. Адна з крыніцаў інфармацыі сцвярджае, што яны таксама размаўлялі пра гэта перад прыняццем згаданага рашэння.

Аднак некаторыя амерыканскія чыноўнікі лічаць, што Маск дзейнічаў самастойна. Таксама сам прэзідэнт адмаўляў, што прыняў такое рашэнне, а ў панядзелак заявіў журналістам, што не ведае, хто яго прымаў.
Пасля таго, як гэтая справа стала вядомая, Маск напісаў на платформе X, што рашэнне аб абмежаваннях прымаў Пентагон і «у канчатковым выніку прэзідэнт».

Тым часам кіраўнік Пентагона Піт Хегсет запэўніў у аўторак, што міністэрства нічога не абмяжоўвала, але дадаў, што «Starlink» мае права самастойна вызначаць умовы прадастаўлення сваіх паслуг.

Паводле «The Wall Street Journal», прадстаўнікі «SpaceX» хадайнічалі ў Белым доме за тое, каб прадставіць грамадскасці агульную пазіцыю: што дзеянні былі прыняты сумесна кампаніяй і адміністрацыяй.

Ваенны аналітык Майкл Кофман з Фонду Карнегі за міжнародны мір заявіў газеце, што абмежаванні працягваюць перашкаджаць украінскім ударным аперацыям і супрацьпаветранай абароне. Ён лічыць, што абмежаванне хуткасці цяпер складае ніжэй за 130 кіламетраў у гадзіну, у параўнанні з папярэднім лімітам — 160 км/г. З-за абмежаванняў некаторыя ўкраінскія ўдарныя і перахопныя беспілотнікі сталі практычна бескарыснымі.
Украінскія чыноўнікі сцвярджаюць, што абмежаванні дазволілі расійскім ракетам абыходзіць сродкі супрацьпаветранай абароны.

Часовы павераны ў справах Украіны ў Вашынгтоне Дзяніс Сенік заявіў у аўторак, што Кіеў усё яшчэ чакае афіцыйных тлумачэнняў ад Пентагона і «SpaceX». Украіна таксама хоча ведаць, ці будзе адноўлена поўная сувязь.

PAP/аз

Украінцы зноў не атрымалі разведдадзеных аб расійскіх балістычных ракетах

19.10.2026 14:02
Адсутнасць разведвальных дадзеных — гэта форма ціску з боку Вашынгтона, лічаць улады ў Кіеве.