Украіна і Расія дамовіліся пра лакальнае спыненне агню ў акупаваным расіянаме горадзе Алешкі Херсонскай вобласці. Рэжым цішыні павінен пачацца 27 кастрычніка і дазволіць даставіць гуманітарную дапамогу ды арганізаваць эвакуацыю жыхароў.
Генштаб Узброеных Сіл Украіны вызначыў пачатак спынення агню на трэцюю гадзіну ночы паводле кіеўскага часу. Расійскі бок таксама абвясціў адпаведны рэжым з чацвёртай гадзіны паводле маскоўскага часу.
Белы дом сцвярджае, што дамоўленасці дасягнула першая лэдзі ЗША Меланія Трамп, якая выступіла пасярэдніцай паміж Кіевам і Масквой. Раней амерыканскі бок называў іншую дату пачатку спынення агню — 29 кастрычніка.
Падчас гуманітарнай аперацыі прадстаўнікі абодвух бакоў павінны наведаць жыхароў, ацаніць іх патрэбы і дапамагчы ахвотным эвакуіравацца ва Украіну альбо Расію.
Алешкі знаходзяцца пад расійскай акупацыяй з 2022 года. Мясцовыя жыхары перажываюць рэгулярныя абстрэлы, атакі беспілотнікаў, сутыкаюцца з міннай небяспекай і застаюцца без электрычнасці і ежы.
Нагадаем, 16 кастрычніка падчас тэлефоннай размовы Папа Леў XIV заклікаў расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна спыніць агонь у Алешках, а пазней абмеркаваў гэты гуманітарны крызіс з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.
iar/pap/ez