Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Дональд Трамп заявіў пра жаданне аднавіць бізнес з Расіяй пасля заканчэння вайны ва Украіне

25.10.2026 15:19
Расійская энергетычная кампанія Novatek магла фінансаваць амерыканскую Polar LNG праз інвестыцыі, аформленыя як эмірацкія
.
Д. ТрампPAP/EPA/SAMUEL CORUM / POOL

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон зацікаўлены ў аднаўленні эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй пасля завяршэння вайны ва Украіне. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што Злучаныя Штаты маюць намер весці бізнес з абедзвюма краінамі:

— Мы хацелі б вярнуцца да жыцця, калі Расія і Украіна заключаць пагадненне, а мы зможам весці бізнес з абодвума бакамі.

Амерыканскі прэзідэнт таксама нагадаў пра заключанае з Кіевам пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы карысных выкапняў.

Заява прагучала ў адказ на пытанне пра магчымы ўдзел расійскіх кампаній у буйным газавым праекце на Алясцы.

Паводле The New York Times, расійская энергетычная кампанія Novatek магла фінансаваць амерыканскую Polar LNG праз інвестыцыі, аформленыя як інвестыцыі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Novatek таксама нібыта зацікаўленая ў набыцці долі ў кампаніі. Трамп адмовіўся каментаваць гэтыя звесткі.

pap/эж