Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Вашынгтон зацікаўлены ў аднаўленні эканамічнага супрацоўніцтва з Расіяй пасля завяршэння вайны ва Украіне. Пры гэтым палітык падкрэсліў, што Злучаныя Штаты маюць намер весці бізнес з абедзвюма краінамі:
— Мы хацелі б вярнуцца да жыцця, калі Расія і Украіна заключаць пагадненне, а мы зможам весці бізнес з абодвума бакамі.
Амерыканскі прэзідэнт таксама нагадаў пра заключанае з Кіевам пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы карысных выкапняў.
Заява прагучала ў адказ на пытанне пра магчымы ўдзел расійскіх кампаній у буйным газавым праекце на Алясцы.
Паводле The New York Times, расійская энергетычная кампанія Novatek магла фінансаваць амерыканскую Polar LNG праз інвестыцыі, аформленыя як інвестыцыі з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Novatek таксама нібыта зацікаўленая ў набыцці долі ў кампаніі. Трамп адмовіўся каментаваць гэтыя звесткі.
pap/эж