Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Украіна рыхтуецца да спынення агню ў Алешках

26.10.2026 14:15
Паводле ацэнак, каля 2 000 чалавек зараз жывуць там у надзвычай складаных умовах.
Дэманстрацыя ў БельгііPAP/Wiktor Dąbkowski

Украіна рыхтуецца да гуманітарнай аперацыі ў Алешках у Херсонскай вобласці. Першы этап — лакальнае спыненне агню, якое ўступіць у сілу заўтра. Затым у горад будуць дастаўлены прадукты харчавання і лекі, а пазней адбудзецца запланаваная эвакуацыя жыхароў.

Украінскія ўлады запусцілі спецыяльную гарачую лінію для родных і сяброў жыхароў Алешак. Паводле ацэнак, каля 2 000 чалавек зараз жывуць там у надзвычай складаных умовах.

Украінскія вайскоўцы абвясцілі, што з 27 кастрычніка будзе ўвядзена спыненне агню ў Алешках. Чакаецца, што падобным чынам зробяць і расіяне. Усё гэта для таго, каб дапамагчы жыхарам горада, які пацярпеў ад вайны, асабліва пажылым людзям, якім няма куды падзецца, тым, хто не мае дакументаў, хворым і тым, хто мае абмежаваную мабільнасць.

Ужо некалькі месяцаў таму расіяне замініравалі маршруты, якія вядуць з горада і ў горад. Іх размініраванне дазволіць даставіць дапамогу ў горад, а потым эвакуяваць жыхароў. Менавіта пра гэта дамовіліся ўкраінскія і расійскія перамоўшчыкі.

IAR/аз

Уладзімір Зяленскі спадзяецца разблакаваць Алешкі. Эвакуацыі чакаюць каля дзвюх тысяч чалавек

25.10.2026 09:46
Украіна і Расія абвясцілі пра пачатак рэжыму цішыні 27 кастрычніка.