У Кіеве пасля ракетнай атакі ноччу 27 кастрычніка былі пашкоджаныя інфраструктура метрапалітэна і Паўднёвы мост — адзін з ключавых ва ўкраінскай сталіцы. З-за гэтага мост часова перакрыты для ўсяго транспарту ў абодвух напрамках. Спецыялісты ацэньваюць ступень знішчэнняў.
Агулам у выніку атакі на Кіеў адзін чалавек загінуў, а яшчэ 15 пацярпелі.
Паўднёвы мост — вантавы мост праз Днепр у Кіеве, самы высокі мост Украіны. Яго будаўніцтва было пачатае ў 1983 годзе, аўтамабільны рух быў адкрыты ў 1990 годзе, рух цягнікоў метро — у 1992 годзе. Мост лічыўся самым сучасным мостам СССР.
вс