Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэмʼер-міністр Нарвегіі Ёнас Гар Сцёрэ правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным, паведаміла адміністрацыя фінскага прэзідэнта. Ініцыятарамі званка выступілі еўрапейскія лідары. У Крамлі размову пацвердзілі.
Стуб і Сцёрэ патэлефанавалі як лідары сваіх краін і не гаварылі ад імя Еўропы ў цэлым, падкрэсліваецца ў паведамленні адміністрацыі фінскага прэзідэнта.
— Абмеркаванне было адкрытым і змястоўным. Мы суседнічаем з Расіяй. Вынік гэтай вайны акажа прамы ўплыў на нашу бяспеку і бяспеку Еўропы ў цэлым. Для спынення вайны неабходныя прамыя перамовы, — заявіў Аляксандр Стуб.
У сваю чаргу, Ёнас Гар Сцёрэ сказаў, што еўрапейцы падкрэслілі важнасць дэскалацыі канфлікту ва Украіне.
Раней прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Нарвегія і Фінляндыя падключыліся да перамоваў па ўрэгуляванні ва Украіне.
Пасля перамоў з Пуціным прэзідэнт Фінляндыі і прэмʼер-міністр Нарвегіі размаўлялі па тэлефоне з Уладзімірам Зяленскім.
вс