Крэмль пакуль не паведамляе, калі адновяцца перамовы аб завяршэнні вайны ва Украіне.
Крэмль не пацвердзіў гэтай інфармацыі. Раней дарадца прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў заявіў, што Масква разлічвае на аднаўленне трохбаковых перамоваў пасля 4 лістапада. Ушакоў нагадаў, што ў гэты дзень у Расіі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства.
Пасля ўчорашніх, 27 кастрычніка, перамоваў Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Фінляндыі і прэм'ер-міністрам Нарвегіі прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў у размове з расійскім тэлебачаннем падкрэсліў, што пазіцыя Масквы адносна ўмоў міру даўно вядомая.
«Пазіцыя Пуціна добра вядомая. Ён гаворыць пра неабходнасць урэгулявання першапрычын канфлікту. Гэта самае галоўнае», — заявіў Пяскоў.
Расійскі дыктатар з 2021 года патрабуе поўнага кантролю над Украінай, а таксама вываду войскаў НАТА з краін, якія мяжуюць з Расіяй.
Дарадца Крамля Юрый Ушакоў дадаў, што калі Уладзімір Зяленскі зацікаўлены ў хуткай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным, то няхай прыязджае ў Маскву. Паводле Ушакова, Расія гарантуе яму бяспеку.
IAR/яс