Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Разанскай вобласці Расіі гараць нафтаперапрацоўчы завод і склады

05.11.2026 11:04
У расійскай Разанскай вобласці пасля атакі ўкраінскіх беспілотнікаў узніклі пажары на нафтаперапрацоўчым заводзе і складах лагістычнай кампаніі Wildberries.
У Разанскай вобласці Расіі гараць нафтаперапрацоўчы завод і складыexilenova+

Уначы ўкраінскія дроны нанеслі ўдары па прамысловай зоне Разані.

На фотаздымках, апублікаваных інфармацыйнымі каналамі Exilenova і Supernova, відаць моцнае зарыва ад пажараў і густы дым.

Паводле маніторынгавых груп, украінскія беспілотнікі выбухнулі на тэрыторыі складоў кампаніі Wildberries і Разанскага нафтаперапрацоўчага завода.

Губернатар Разанскай вобласці Павел Малкоў пацвердзіў атаку ўкраінскіх дронаў, аднак не ўдакладніў, якія пашкоджанні былі нанесеныя аб'ектам.

Украіна практычна штодня атакуе расійскую паліўную, інфармацыйную і лагістычную інфраструктуру.

Такім чынам Кіеў імкнецца абмежаваць ваенныя магчымасці Расіі, якая вядзе агрэсіўную вайну супраць Украіны, а таксама выклікаць незадаволенасць сярод расійскага насельніцтва.

IAR/яс