Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра магчымасць заключэння маштабнай дамовы, якая закране не толькі Украіну, але і ўсю Еўропу. Пра гэта палітык паведаміў пасля сустрэчы ў Белым доме са спецпрадстаўніком Крамля Кірылам Дзмітрыевым.
Амерыканскі лідар назваў будучае пагадненне «вялікім і цудоўным» і паабяцаў, што ўсе будуць задаволеныя. Аднак канкрэтных умоў палітык не раскрыў, таму пакуль незразумела, наколькі блізкія бакі да рэальнай дамоўленасці.
Тым часам Вашынгтон вядзе паралельныя перамовы з Украінай і еўрапейскімі саюзнікамі. Зяць амерыканскага прэзідэнта Джарэд Кушнер паведаміў пра кансультацыі ў Бруселі, прысвечаныя гарантыям бяспекі Украіны і будучай сістэме еўрапейскай бяспекі.
Важным выпрабаваннем для гэтай дыпламатычнай ініцыятывы стануць перамовы Расіі і Украіны пры пасярэдніцтве ЗША, запланаваныя на 10–11 лістапада ў Абу-Дабі. Сярод галоўных тэм — пасляваенная бяспека, дээскалацыя і гуманітарныя пытанні.
Напярэдадні першая лэдзі ЗША Меланія Трамп сустрэлася ў Вашынгтоне з прадстаўнікамі Масквы і Кіева. Яна выказала надзею, што шасцідзённае перамір'е ў акупаваных Алешках стане крокам да больш трывалага міру.
IAR/PAP/ez