Мэр Віталій Клічко паведаміў, што расійскія войскі нанеслі ракетны ўдар па сталіцы Украіны Кіеву.
— Выбух на ўскраіне Кіева. Вораг атакуе інфраструктуру балістычнымі ракетамі, — напісаў Клічко ў Telegram.
Ён дадаў, што аскепкі трапілі ў пяціпавярховы жылы дом у заходнім раёне. Таксама быў пашкоджаны фасад яшчэ аднаго жылога дома.
Расійскія ракеты ўпалі на Кіеў уначы. Тры чалавекі, у тым ліку дзіця, атрымалі раненні. Паводле звестак мясцовых уладаў, у выніку ракетнага ўдару былі пашкоджаны жылыя будынкі і дзіцячы сад.
Фасад аднаго з будынкаў цалкам разбураны, а іншыя будынкі былі сур'ёзна пашкоджаны выбуховай хваляй. У некалькіх месцах пачаліся пажары. Некаторыя з ракет таксама трапілі ў крытычна важную інфраструктуру.
Украінскія сілы, у сваю чаргу, нанеслі ракетны ўдар па электрастанцыі «Пратон» у расійскім горадзе Арол. На станцыі ўзнік пажар.
ПР/юл